Гранты для маладых фотажурналістаў (Злучаныя Штаты)

Цэнтр канфлікту і развіцця Тэхаскага ўніверсітэта A&M прапануе гранты для студэнтаў-фотажурналістаў па праграме "Student Media Grants".

Гэтая праграма заахвочвае маладых фатографаў выкарыстоўваць інавацыйныя метады, каб засведчыць падзеі ў краінах, якія пацярпелі ад канфліктаў.

Праграма адкрыта для студэнтаў і выпускнікоў акрэдытаваных універсітэтаў з любой краіны свету.

Удзельнікі праграмы мусяць на працягу 3-х месяцаў займацца тэмай міжнароднага развіцця: рабіць даследаванні, прайсці стажыроўку і г.д. Пра набыты новы досвед удзельнікі павінны напісаць у блогу (апублікаваць серыю пастоў з фота і відэа). 

Кандыдаты мусяць распавесці пра спланаваную вандроўку, тэму даследавання і фотаздымкаў. Вітаюцца тэмы, звязаныя з харчовай бяспекай, здароўем, адукацыяй, землекарыстаннем і беднасцю ў краінах, якія пацярпелі ад канфліктаў.

Памер гранта складае 5 тыс. даляраў ЗША.

Дэдлайн - 31 кастрычніка 2015 года. З умовамі ўдзелу ў праграме можна азнаёміцца тут.

 

Паводле Ijnet.org.

- See more at: http://by.odb-office.eu/anonsy_/granty-dlya-maladyh-fotazhurnalistau-zlu...