Амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс на ўдзел у праграмах стажыровак у ЗША "Летнія інстытуты па амерыканістыцы" на 2016-2017 год. Апошні тэрмін падачы заявак: 20 снежня.
Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамента ЗША праводзіць летнія праграмы Інстытутаў па амерыканістыцы. Гэта акадэмічныя праграмы для выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў школ і спецыялістаў з розных краін света, а таксама для студэнтаў, якія цікавяцца праблемамі аховы навакольнага асяроддзя і пытаннямі ўдзелу грамадскіх ініцыятыў у вырашэнні сацыяльных праблем. Працягласць кожнай праграмы - ад пяці да шасці тыдняў.
Інстытуты праводзяцца на тэрыторыі ўніверсітэтаў, размешчаных у некалькіх рэгіёнах Злучаных Штатаў. Яны прысвечаныя пэўнай тэме ў галіне амерыканістыкі. У кожнай праграме будуць удзельнічаць ад 18 да 30 замежных спецыялістаў. Мэта інстытутаў - палепшыць якасць выкладання амерыканістыкі ў ВНУ за межамі ЗША.
Кожная праграма ўключае два кампаненты: інтэнсіўная чатырохтыднёвая акадэмічная праграма і азнаямляльная паездка па ЗША, якая завершваецца сустрэчамі ў Вашынгтоне.
Больш падрабязную інфармацыю на ангельскай мове можна знайсці па наступных спасылках:
Летні інстытут для актыўных матываваных студэнтаў
Летнія інстытуты па амерыканістыцы для выкладчыкаў ВНУ
Крыніца: Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь