15-19 сакавіка 2016 года ў Турцыі ладзіцца трэнінг "BiTriMulti" - шматбаковы курс для пачаткоўцаў у сферы моладзевых абменаў.
У трэнінгу возьмуць удзел 30 чалавек з Турцыі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Расіі, Літвы, Эстоніі, Балгарыі, Славеніі, Чэхіі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ісландыі, Бельгіі, Аўстрыі, Нарвегіі, Польшчы і інш. краін.
Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь, якая плануе ажыццяўляць міжнародныя праекты ў межах праграмы "Erasmus+ Youth in Action". Працоўная мова трэнінгу - ангельская.
Курс скіраваны на набыццё ведаў, неабходных для рэалізацыі высокаякасных праектаў па моладзевым абмене, развіццё навыкаў нефармальнай адукацыі, пошук партнёрскіх суполак з іншых краін дзеля аб'яднання намаганняў.
Дэдлайн - 17 студзеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Крыніца: Adukacyja.info.