Студэнты з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі запрашаюцца ў навучальныя туры ў Польшчу па праграме "Study Tours to Poland", якую ладзяць польска-амерыканскі фонд Свабоды, фонд "Барусія", Калегія Ўсходняй Еўропы імя Яна Новака-Ёзеранскага.
Праграма азнакамляльных паездак па Польшчы скіравана на вывучэнне дзейнасці няўрадавых арганізацый і іх ролі ў грамадстве.
Візіты ўключаюць:
- сустрэчы з грамадскімі лідарамі,
- наведванне дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый,
- сустрэчы з прадстаўнікамі акадэмічных колаў - кіраўніцтвам універсітэтаў, прафесарамі, студэнтамі,
- знаёмства з арганізацыяй навучальнага працэсу, разнастайнымі формамі грамадскай дзейнасці студэнтаў, культурніцкім жыццём вышэйшых навучальных устаноў Польшчы,
- наведванне рэдакцый газет і часопісаў, радыё, тэлевізійных каналаў,
- знаёмства з функцыянаваннем польскай эканомікі ва ўмовах свабоднага рынку,
- прэзентацыю вынікаў польскіх рэформаў, якія праводзіліся пасля 1989 года,
- прэзентацыю дзейнасці няўрадавых арганізацый (іх роля ў жыцці грамадства, пытанні дыялогу з уладай і дапамогі лакальным супольнасцям),
- вывучэнне польскай культуры і гісторыі.
Патрабаванне да кандыдатаў - узрост 18-21 год. Працягласць паездкі - 12 дзён. Умовы падачы заяўкі - тут.
Дэдлайн - 10 студзеня 2016 года. Апісанне праграмы - на гэтай старонцы.
Крыніца StudyTours.pl.
- See more at: http://by.odb-office.eu/anonsy_/navuchalnyya-vizity-u-polshchu-dlya-stud...