Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі прапануе беларускім навукоўцам удзел у праграме імя сенатара Фулбрайта на 2017-2018 год. Праграма Фулбрайта - гэта стажыроўка ў ЗША для даследчыкаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і спецыялістаў акадэмічных устаноў Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Праграма прадугледжвае ажыццяўленне навуковых даследванняў і/або лектарскую дзейнасць ў амерыканскіх універсітэтах на працягу3-6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.
Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў Беларусі. Вітаюцца кандыдаты, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ або лектарствам у вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца досведам і новымі ведамі са сваімі калегамі. Атрыманы падчас стажыроўкі досвед павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта з’яўляецца правадніком сваёй нацыянальнай культуры, мусіць прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у амерыканскіх навуковых колах і перад грамадскасцю.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам Беларусі;
- добра валодаць ангельскай мовай;
- мець ступень кандыдата або доктара навук;
- мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя.
Удзельнікі праграмы пасля стажыроўкі павінны вярнуцца ў сваю родную краіну як мінімум на 2 гады.
Галіны навуковых даследванняў:
- Сельская гаспадарка
- Амерыканістыка
- Біялогія
- Бізнес-адміністраванне
- Хімія
- Псіхалогія
- Эканоміка
- Адукацыя
- Інжынірынг
- Экалогія
- Кіназнаўства
- Гісторыя
- Інфармацыйныя навукі
- Журналістыка
- Юрыспрудэнцыя
- Бібліятэказнаўства
- Матэматыка
- Медыцына і ахова здароўя
- Фізіка
- Паліталогія
- Дзяржаўнае кіраванне
- Сацыяльная работа
- Сацыялогія
- Выкладанне англійскай мовы як замежнай
- Тэатр
- Горадабудаўніцтва
Праграма фундуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Арганізатары пакрываюць: міжнародны авіяпералёт; штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі; набыццё навуковай літаратуры; дапамогу на ўладкаванне на новым месцы; штомесячную выплату на члена сям’і, які суправаджае ўдзельніка праграмы; медыцынскае страхаванне.
Заяўка кандыдата ўключае: дэталёвае апісанне запланаванай даследчай дзейнасці або тэматыкі лекцый у ЗША, прафесійнае рэзюмэ, 3 рэкамендацыйныя лісты, бібліяграфію (праграму даследаванняў) і /або праграму курса лекцый; ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта (пры наяўнасці); копію пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені; копію пашпарта.
Дэдлайн - 1 кастрычніка 2016 года.
Праграма Фулбрайта дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці. Падрабязнасці - па спасылцы.
Крыніца: Амбасада ЗША ў Беларусі