Праграма візітаў Еўрапейскага Саюза запрашае перспектыўных беларусаў і беларусак да ўдзелу ў навучальных візітах у Еўрапейскія інстытуты. Апошні дзень падачы заявак – 19 красавіка 2017 г.
Што такое праграма візітаў Еўрапейскага Саюзу?
Праграма візітаў Еўрапейскага Саюзу запрашае маладых перспектыўных лідараў з краін па-за межамі Звязу наведаць ЕС і атрымаць інфармацыю пра ўладкаванне і працу еўрапейскіх інстытутаў, выпрацоўку палітык і агульнаеўрапейскія каштоўнасці, а таксама даведацца больш пра жыццё людзей у аб’яднанай Еўропе “з першых рук”, умацаваць кантакты і агульнае ўзаемаразуменне паміж прафесіяналамі з розных рэгіёнаў.
Праграма фінансуецца Еўрапейскім парламентам і Еўрапейскай камісіяй. Навучальны візіт можа доўжыцца ад 5 да 8 дзён і улучаць праграму сустрэч з еўрапейскімі чыноўнікамі ў інстытутах ЕС у Бруселі або Страсбургу. Усе праграмы каардынуюцца Сакратарыятам праграмы, падарожныя выдаткі, а таксама выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюцца праграмай.
Для больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, наведайце гэты сайт.
Хто можа ўдзельнічаць?
Прадстаўнікі дзяржаўнага і грамадскага сектару, журналісты, супрацоўнікі сферы адукацыі ды іншыя прафесіяналы ва ўзросце 30-40 гадоў, працоўныя інтарэсы якіх звязаныя з Еўрасаюзам.
Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што праграма НЕ прызначана для студэнтаў, кандыдаты мусяць мець закончаную вышэйшую адукацыю, або яе эквівалент і мець некалькі гадоў працоўнага досведу.
Працэс адбору
Удзельнікі абіраюцца камітэтам у Бруселі, які складаецца з прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламенту.
Вынікі адбору будуць абвешчаны ў другой палове 2017 г., а адабраныя кандыдаты павінны будуць выбраць дату з прапанаваных ім дзён у 2018 г.
Пра працэс падачы заяўкі чытайце, калі ласка, па гэтай спасылцы. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на адрас сеціўнай пошты: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu
Крыніца: eeas.europa.eu