Еўразійская праграма студэнцкіх абменаў Global UGRAD 2020-2021

Амбасада ЗША абвяшчае аб пачатку конкурсу на атрыманне стыпендыі Еўразійскай праграмы студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2020-2021 навучальны год, якая прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША на працягу аднаго сяместра без атрымання акадэмічнай ступені. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 снежня 2019 года 5:00 pm EST.

Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскай рабоце, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння. Больш падрабязную інфармацыю аб праграме, а таксама спасылку на анлайн-анкету можна знайсці па спасылцы:

https://webportalapp.com/sp/login/ugrad_student_application