Моладзевы самiт-2015 у Вашынгтоне

Моладзевы саміт-2015 ад The World Bank Group  запрашае маладых людзей і дзяўчат з усіх краін свету скарыстацца сваімі ведамі і крэатыўнасцю, каб прапанаваць супольныя  рашэнні  ў барацьбе з наступствамі змянення клімату. Саміт адбудзецца 16-17 лістапада 2015 г. у Вашынгтоне (Злучаныя Штаты Амерыкі) і пройдзе пад лозунгам “Калі не мы, дык хто: Супольныя рашэнні для змянення клімату”. Мерапрыемства збярэ лідэраў будучыні, якія падзеляцца ведамі і будуць правакаваць дыскусіі, каб натхніць свае супольнасці ў розных краінах на актыўныя дзеянні. Дэдлайн для падачы заяўкі-прапановы – 3 кастрычніка.

Мэта гэтага спаборніцтва – матываваць моладзь на выпрацоўку найбольш дынамічных і перспектыўных прапаноў па ўліку змянненняў клімату ў дасягненні мэтаў устойлівага развіцця. 

Хто можа ўдзельнічаць

Моладзь ва ўзросце 18-35 год на момант падачы заяўкі з ўсіх краін свету, індывідуальна або ў групах. Вітаюцца ўдзельнікі з прыхільнасцю да інавацый незалежна ад іх прафесіі: спецыялістаў, студэнтаў, кіраўнікоў НДА, прадстаўнікоў дзяржаўнага сектара (службоўцаў), стваральнікаў стартапаў, экспертаў па тэхналогіях ды інш. Удзел у мерапрыемстве адкрыты і для супрацоўнікаў Сусветнага банку і іх сем’яў.
 

Узнагароды

Узнагароды для каманд-пераможцаў будуць абвешчаны бліжэй да даты конкурсу. Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на падарожжа і пражыванне.
 

Працэдура рэгістрацыі
Пакет падтрыхтаваных дакументаў неабходна даслаць на адрас сеціўнай пошты  youthsummit@worldbank.org , пазначыўшы ў прадмеце “WBG Youth Summit 2015 Climate Change Solutions Competition entry”. Усе заяўкі павінны быць атрыманы не пазней за 11:59PM EST 3 кастрычніка 2015.  Кожная каманда або індывід могуць накіраваць толькі адну заяўку.
 

Ліст-прапанова павінна адпавядаць наступным крытэрам:
•    Складацца з 2.000-3.000 словаў;
•    Быць напісаным на ангельскай мове;
•    Пададзена ў фармаце PDF, вагой меней за 10 MB;
•    Улучаць запоўнены Youth Summit Title Sheet.
Перад тым, як даслаць Вашу прапанову, калі ласка, азнаёмцеся з поўнымі ўмовамі конкурсу World Bank Group Youth Summit 2015 Competition Rules and Regulations.
 Для больш поўнай інфармацыі, наведайце, калі ласка, афіцыйную старонку.  

Крыніца: www.edu-active.com