Bridge 2016: Моладзевая сустрэча ў Грузii

Асацыяцыя "The Peace Revolution Brigde Youth" запрашае 30 маладых людзей з краiн Усходняй Еўропы, Каўказа i Сярэдняй Азii, якiя цiкавяцца вывучэннем самарэфлексii як спосабам рэальнага змянення свету, на сустрэчу "Bridge 2016" у Грузію.

Дэвiз асацыяцыi - усталяванне мiру ў рэгiёне i ў свеце можа быць дасягнутым толькi праз мiр у кожным з нас.
Мэта сустрэчы - папулярызаваць культуру мiру, талерантнасцi, прадухiлення канфлiктаў праз медытацыю i самаразвiццё. У праграму будуць уключаны iнтэрактывы, заняткi па медытацыi i йозё, лекцыi i дыскусii, якiя маюць на мэце выхаваць навыкi неканфлiктанага супрацiву, "мiрнай" адукацыi, узаемазвязанай крэатыўнасцi i стрэс-мэнэджменту.

Трэнінг адбудзецца з 11 па 14 сакавіка 2016 года.

Патрабаваннi да кандыдатаў:
- мець грамадзянства адной з названых краiн, у тым ліку Беларусi;
- узрост - 20-32 гады;
- закончыць як мiнiмум 21 дзень анлайн-заняткаў па праграме самаразвiцця;
- добра валодаць пiсьмовай i вуснай ангельскай мовай;
- быць аптымiстычным i адкрытым свету, з яўным лiдарскiм патэнцыялам, зацiкаўленым у распаўсюджваннi культуры мiру.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткi на жыллё i харчаванне пераймае асацыяцыя. Кампенсацыя выдаткаў на пералёт у Грузію і зваротны бок будзе залежыць ад матывацыйнага лiста.

Як падацца?
Пасля сканчэння заняткаў па анлайн-праграме самаразвiцця камiсiя прызначаць дату iнтэрв’ю. Падрабязная інфармацыя - тут.

Дэдлайн - 15 снежня 2015 года.

 

Паводле Adukacyja.info.

- See more at: http://by.odb-office.eu/anonsy_/bridge-2016-moladzevaya-sustrecha-u-gruz...