Конкурс на ўдзел у Праграме грантаў “Музейныя сувязі” 2016

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае аб прыёме заявак на Глабальную праграму грантаў «Музейныя сувязі», якую ладзіць Амерыканскі альянс музеяў па інцыятыве Бюро па адукацыі і культурнай дзейнасці Дзярждэпартамента ЗША. Асноўная тэма праграмы на 2016 год -  «Роля моладзі ў грамадстве і сацыяльнае ўлучэнне». 

Праграма “Музейныя сувязі” ставіць сваёй мэтай ўмацаванне паразумення паміж людзьмі ў ЗША і за іх межамі праз інавацыйныя праекты, што рэалізуюцца мясцовымі супольнасцямі пры дапамозе музеяў. Місія праграмы - будаваць глабальныя супольнасці з дапамогай крос-культурных абменаў і падтрымліваць мэты знешняй палітыкі ЗША, такія як давер моладзі, захаванне прыроднай спадчыны і абарона правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Праграма “Музейныя сувязі” дазваляе:

- супольнасцям у ЗША і за мяжой развіваць больш шырокае веданне культур і паляпшаць разуменне адзін аднаго.

- музеям і іншым культурніцкім установам  ствараць мадэлі для міжнароднага супрацоўніцтва, што выходзяць за межы ўласных сценаў і  далучаюць шырокую грамадскасць да сваёй дзейнсці.

Памер грантаў на гадавыя праекты залежыць ад наяўнасці фінансавання і можа складаць ад 50000 да 100 000 долараў ЗША. Праграма патрабуе сафінансавання ў памеры 50% прамых ці ўскосных выдаткаў. Адным з партнёраў павінен выступіць як мінімум адзін амерыканскі музей. Праекты маюць на ўвазе ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж музеямі-партнёрамі і павінны быць накіраваныя на вырашэнне актуальных пытанняў. Праграма праектаў прадугледжвае ўзаемныя адукацыйныя візіты для актыўных удзельнікаў праекта і музейных супрацоўнікаў з ЗША і Беларусі.

Грантавая праграма "Музейныя сувязі» не прадугледжвае фінансаванне будаўніцтва, а таксама праектаў, накіраваных выключна на кадравае / інстытуцыянальнае развіццё, візіты з мэтай прафесійнага абмена паміж супрацоўнікамі партнёрскіх музеяў, планаванне традыцыйных выстаў альбо рэзідэнцыі мастакоў.

Паняцце «музей» у рамках гэтай праграмы ўключае як дзяржаўныя, так і прыватныя музеі антрапалогіі, гісторыі мастацтваў і прыродазнаўства, акварыумы, дэндрарыумы, арт-цэнтры, батанічныя сады, дзіцячыя музеі, гістарычныя комплексы, прыродазнаўчыя цэнтры, планетарыі, навукова-тэхнічныя цэнтры і заапаркі.

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме і прыклады падтрыманых праектаў можна знайсці на сайце Амерыканскага альянсу музеяў:  http://www.aam-us.org/resources/global-partnerships/museumsconnect

Заяўка на ўдзел у праграме падзяляецца на тры этапы. Поўны пакет дакументаў вы можаце спампаваць на старонцы праграмы: http://www.aam-us.org/resources/global-partnerships/museumsconnect/apply

Тэрміны падачы заяўкі:

Профіль музея. Усе музеі, удзельнікі праграмы, павінны стварыць «профіль музея»  для пераходу да другой стадыі заяўкі. Профіль змяшчае базавую інфармацыю аб музеі і агульныя мэты праекта. Профіль трэба запоўніць да 4 студзеня 2016 для тых музеяў, што не вызначыліся з выбарам амерыканскага музея-партнёра, і да 29 лютага для тых, у каго ёсць амерыканскі музей-партнёр для ўдзелу ў праекце.

Папярэдняя заяўка. Да 10 сакавіка 2016г. неабходна адправіць заяўку з апісаннем сутнасці праекта на 3-5 стар.

Поўная заяўка. Да 2 мая 2016г. неабходна адправіць дэталёвую заяўку з поўным апісаннем праекта, каляндар падзей і бюджэт.