Конкурс на ўдзел у праграмах стажыровак у ЗША

Амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс на ўдзел у праграмах стажыровак у ЗША "Летнія інстытуты па амерыканістыцы" на 2016-2017 год. Апошні тэрмін падачы заявак: 20 снежня.

Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамента ЗША праводзіць летнія праграмы Інстытутаў па амерыканістыцы. Гэта акадэмічныя праграмы для выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў школ і спецыялістаў з розных краін света, а таксама для студэнтаў, якія цікавяцца праблемамі аховы навакольнага асяроддзя і пытаннямі ўдзелу грамадскіх ініцыятыў у вырашэнні сацыяльных праблем. Працягласць кожнай праграмы - ад пяці да шасці тыдняў.

Інстытуты праводзяцца на тэрыторыі ўніверсітэтаў, размешчаных у некалькіх рэгіёнах Злучаных Штатаў. Яны прысвечаныя пэўнай тэме ў галіне амерыканістыкі. У кожнай праграме будуць удзельнічаць ад 18 да 30 замежных спецыялістаў. Мэта інстытутаў - палепшыць якасць выкладання амерыканістыкі ў ВНУ за межамі ЗША.

Кожная праграма ўключае два кампаненты: інтэнсіўная чатырохтыднёвая акадэмічная праграма і азнаямляльная паездка па ЗША, якая завершваецца сустрэчамі ў Вашынгтоне.

 Больш падрабязную інфармацыю на ангельскай мове можна знайсці па наступных спасылках:

Летні інстытут для актыўных матываваных студэнтаў

Летнія інстытуты па амерыканістыцы для выкладчыкаў ВНУ

Летнія інстытуты па амерыканістыцы для настаўнікаў англійскай мовы сярэдніх школ і спецыялістаў, якія распрацоўваюць праграмы для сярэдняй школы

Крыніца: Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь