Стажыроўкі ў Еўракамісіі (Брусель)

Еўрапейская камісія прапануе стажыроўку ў Бруселі (Бельгія) з кастрычніка 2016 па люты 2017 года.

Удзельнікі стажыровак атрымаюць штомесячны грант у памеры 1,12 тыс. еўра, кампенсацыю выдаткаў на падарожжа ў Бельгію, пры неабходнасці арганізатары забяспечваюць медыцынскую страхоўку.

Штогод Еўракамісія прапануе 1300 месцаў для стажораў у выканаўчых структурах і агентствах еўрапейскіх інстытутаў. У прыватнасці, у Еўрапейскай службе знешнепалітычнай дзейнасці і Выканаўчым агентстве па канурэнтраздольнасці і інавацыях.

Патрабаванні да кандыдатаў з любой краіны свету:

- выпускнік універсітэта / бакалаўр (мінімум тры гады навучання);

- валоданне ангельскай, альбо французскай, альбо нямецкай мовай (узровень С1/С2).

У абавязкі стажораў уваходзяць:

- удзел і арганізацыя сустрэч, паседжанняў працоўных груп, форумаў, публічных слуханняў;

- даследчая праца і падрыхтоўка дакументацыі, справаздач, касультацыі, адказы на афіцыйныя запыты;

- удзел у праектах.

Стажыроўка дае магчымасць атрымаць новыя веды пра ЕЗ, еўраінстытуты і знешнюю еўрапейскую палітыку, атрымаць практычны досвед і прыняць удзел у штодзённай працы Еўракамісіі, прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы.

Дэдлайн падачы заявак - апоўдні па брусельскім часе 29 студзеня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

Паводле EC.Europa.eu.

- See more at: http://by.odb-office.eu/anonsy_/stazhyrouki-u-eurakamisii-brusel-0#sthas...