Праграма Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў 2017-2018 (ЗША

Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі прапануе беларускім навукоўцам удзел у праграме імя сенатара Фулбрайта на 2017-2018 год. Праграма Фулбрайта - гэта стажыроўка ў ЗША для даследчыкаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і спецыялістаў акадэмічных устаноў  Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Праграма прадугледжвае ажыццяўленне навуковых даследванняў і/або лектарскую дзейнасць ў амерыканскіх універсітэтах на працягу3-6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.

Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў  Беларусі. Вітаюцца кандыдаты, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ або лектарствам у вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца досведам і новымі ведамі са сваімі калегамі. Атрыманы падчас стажыроўкі досвед павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта з’яўляецца правадніком сваёй нацыянальнай культуры, мусіць прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у амерыканскіх навуковых колах і перад грамадскасцю.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- быць грамадзянінам Беларусі;

- добра валодаць ангельскай мовай;

- мець ступень кандыдата або доктара навук;

- мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя.

Удзельнікі праграмы пасля стажыроўкі павінны вярнуцца ў сваю родную краіну як мінімум на 2 гады.

Галіны навуковых даследванняў:

  • Сельская гаспадарка
  • Амерыканістыка
  • Біялогія
  • Бізнес-адміністраванне
  • Хімія
  • Псіхалогія
  • Эканоміка
  • Адукацыя
  • Інжынірынг
  • Экалогія
  • Кіназнаўства
  • Гісторыя
  • Інфармацыйныя навукі
  • Журналістыка
  • Юрыспрудэнцыя
  • Бібліятэказнаўства
  • Матэматыка
  • Медыцына і ахова здароўя
  • Фізіка
  • Паліталогія
  • Дзяржаўнае кіраванне
  • Сацыяльная работа
  • Сацыялогія
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай
  • Тэатр
  • Горадабудаўніцтва

Праграма фундуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Арганізатары пакрываюць: міжнародны авіяпералёт; штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі; набыццё навуковай літаратуры; дапамогу на ўладкаванне на новым месцы; штомесячную выплату на члена сям’і, які суправаджае ўдзельніка праграмы; медыцынскае страхаванне.

Падаць заяўку можна тут.

Заяўка кандыдата ўключае: дэталёвае апісанне запланаванай даследчай дзейнасці або тэматыкі лекцый у ЗША, прафесійнае рэзюмэ, 3 рэкамендацыйныя лісты, бібліяграфію (праграму даследаванняў) і /або праграму курса лекцый; ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта (пры наяўнасці); копію пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені; копію пашпарта.

Дэдлайн - 1 кастрычніка 2016 года.

Праграма Фулбрайта дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці. Падрабязнасці - па спасылцы.

Крыніца: Амбасада ЗША ў Беларусі